Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 15:37

Касінскі: сёння гістарычная праўда - поле бою, на якім мы прайграць не маем права

Леанід Касінскі. Фота "Ваяр"
Леанід Касінскі. Фота "Ваяр"
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння гістарычная праўда - поле бою, на якім мы прайграць не маем права, заявіў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Леанід Касінскі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Сёння гісторыя і гістарычная праўда - гэта поле бою. Поле бою, на якім мы з вамі, усе тут прысутныя, прайграць не маем права. Калі мы прайграем, у нашай краіны не будзе будучыні. Вельмі высокія стаўкі. На Захадзе нацэлены на наша маладое пакаленне, таму што нас з вамі ўжо не пераканаць, - адзначыў Леанід Касінскі. - І на гэтым полі бою мы з вамі павінны не толькі абараняцца, але і актыўна наступаць. І ўсе прысутныя тут, я сказаў бы, не радавыя байцы, а тыя камандзіры, якія вядуць за сабой людзей".
Па даручэнні міністра бароны Віктара Хрэніна ён ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў прадстаўнікам выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў юбілейныя медалі "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

"Мы з вамі праводзім шмат сумесных мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, і гэта цудоўна. Упершыню на постсавецкай прасторы наша краіна, Рэспубліка Беларусь, на заканадаўчым узроўні замацавала тое, што дзяржава бярэ на сябе адказнасць за захаванне гістарычнай праўды. І гэта той загад, які прадпісвае нам змагацца на гэтым полі бою", - дадаў Леанід Касінскі.-0-

Фота "Ваяр"
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі