Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2021, 14:40

Карповіч: пасля прыняцця новай Канстытуцыі заканадаўцаў чакае вельмі актыўная работа

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выпадку прыняцця новай Канстытуцыі заканадаўцаў чакае вельмі актыўная работа па ўнясенні неабходных змяненняў у мноства законаў і іншых нарматыўных прававых актаў. Аб гэтым заявіла журналістам намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Наталля Карповіч пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях змянення Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка КС растлумачыла, што, калі народ прагаласуе за новы праект Асноўнага закона, спатрэбіцца адкарэкціраваць цэлы пласт дакументаў. "Усе канстытуцыйныя змяненні, безумоўна, прывядуць і да змяненняў у сістэме ажыццяўлення паўнамоцтваў дзяржаўных органаў. Гэта абумоўлівае неабходнасць прыняцця законаў аб паўнамоцтвах дзяржаўных органаў, аб парадку рэалізацыі гэтых паўнамоцтваў, - сказала Наталля Карповіч. - Гэта закране вельмі многія заканадаўчыя акты і запатрабуе вельмі актыўнай работы заканадаўцаў".

Напрыклад, трэба будзе ўнесці змяненні ў законы аб Нацыянальным сходзе, аб Прэзідэнце, аб урадзе, у Кодэкс аб судовым ладзе, у закон, які рэгулюе парадак ажыццяўлення канстытуцыйнага судаводства.

Намеснік старшыні КС прывяла яшчэ адзін прыклад: праектам Канстытуцыі прадугледжваюцца дадатковыя правамоцтвы грамадзян і, у прыватнасці, права звярнуцца ў Канстытуцыйны суд з канстытуцыйнай скаргай. "Для рэалізацыі такіх правоў таксама павінен быць вызначаны іх механізм, адпаведныя працэдуры, якія з'яўляюцца гарантыяй рэалізацыі канстытуцыйных норм", - адзначыла яна.

Гаворачы аб тым, што на гэтым этапе робіцца, каб унесці неабходныя карэкціроўкі ў аптымальныя тэрміны, Наталля Карповіч растлумачыла: "Ужо ў працэсе падрыхтоўкі змяненняў у Канстытуцыю пэўныя напрамкі, напрацоўкі ствараюцца. Гэта будзе істотным зачынам для таго, каб забяспечыць уступленне ў сілу ў поўным аб'ёме гэтых змяненняў у апраўданыя тэрміны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі