Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2021, 10:13

Карповіч: Канстытуцыйная камісія не падтрымала абмежаванне выбарчага права 20-70 гадамі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйная камісія практычна аднадушна не падтрымала прапанову наконт увядзення ўзроставага цэнзу ў адносінах да ўсеагульнага выбарчага права. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі Наталля Карповіч, паведамляе БЕЛТА.

Расказваючы аб прапановах, што паступаюць у камісію, Наталля Карповіч пералічыла некаторыя, якія ўяўляюць пэўны інтарэс. Напрыклад, наконт канкрэтызацыі статусу палітычных партый як удзельнікаў выбарчага працэсу. Дадаткова будуць вывучаны прапановы па ўвядзенні элементаў прапарцыянальнай выбарчай сістэмы.

Наталля Карповіч падкрэсліла, што пакуль Канстытуцыйная камісія не прымала канчатковых рашэнняў па агучаных прапановах. У тым ліку "аб мэтазгоднасці замацавання гэтых падыходаў у тэксце Канстытуцыі".

"Прапановы ацэньваюцца з пункту гледжання таго, наколькі яны адпавядаюць інтарэсам і перспектывам развіцця нашага грамадства. Як яны будуць, напрыклад, у выбарчай сферы ўмацоўваць грамадзянскую згоду, садзейнічаць стабільнасці развіцця нашага грамадства. Прапановы паступаюць самыя розныя. Некаторыя з іх першапачаткова з'яўляюцца цалкам непрымальнымі з сацыяльнага і прававога пунктаў гледжання", - дадала яна.

У прыватнасці, Канстытуцыйнай камісіяй не была падтрымана прапанова наконт узроставага цэнзу ў адносінах да ўсеагульнага выбарчага права. "Было выказана практычна аднадушнае меркаванне членаў Канстытуцыйнай камісіі аб непрымальнасці такіх змяненняў часткі 1 артыкула 64 Канстытуцыі, які на сённяшні дзень вызначыў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што актыўнае выбарчае права належыць грамадзянам з моманту іх паўналецця - з 18 гадоў. Ніякіх падстаў для ўвядзення абмежаванняў няма", - сказала Наталля Карповіч.

Яна выказала здзіўленне наконт таго, што некаторыя СМІ неабгрунтавана падаюць інфармацыю аб тым, што такая прапанова з'яўляецца прадметам канкрэтнага разгляду. "Гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", - сказала на заканчэнне намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі