Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2024, 14:26

Карпенка: знешнія геапалітычныя ігракі выкарыстоўваюць выбары для падрыву асноў стабільнасці ў дзяржаве

Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасных умовах выбары часта выкарыстоўваюцца знешнімі геапалітычнымі ігракамі для падрыву асноў стабільнасці ў дзяржаве, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час рэспубліканскага семінара-нарады "Фарміраванне прававой культуры моладзі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучасных умовах выбары часта становяцца аб'ектам умяшання звонку, падвяргаюцца гібрыднаму ўздзеянню, выкарыстоўваюцца знешнімі геапалітычнымі ігракамі для падрыву асноў стабільнасці ў дзяржаве, - адзначыў Ігар Карпенка. - Увесь перыяд суверэннага развіцця беларускаму грамадству навязваюць тэзіс аб ушчэрбнасці нацыянальнай выбарчай сістэмы, параджаючы недавер да выбарчых працэдур. Насаджаецца меркаванне аб нібыта ўнікальнасці і ўніверсальнасці заходняй дэмакратыі. Нас крытыкуюць, напрыклад, за датэрміновае галасаванне, у той жа час у "дэмакратычнай" Амерыцы галасаванне ў некаторых штатах пачынаецца за 50 дзён да выбараў, і нават магчыма галасаванне па пошце. Крытыкуецца адсутнасць шторак на кабінах для галасавання, а ў некаторых "развітых дэмакратыях" у лепшым выпадку ўстанаўліваюцца кардонныя шырмы".

На жаль, міжнародныя арганізацыі, такія як АБСЕ, прызначаныя забяспечваць супрацоўніцтва і бяспеку ў Еўропе, сталі механізмам уздзеяння на дзяржавы з мэтай навязвання ім "прыкормленых палітычных эліт", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

"Нашым адказам на крытыку з'яўляецца якаснае прававое рэгуляванне асноў і парадку правядзення выбараў у Беларусі. На прасторы СНД дзейнічае адзіны дакумент - Канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах СНД. Згодна са справаздачай Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і захавання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў - удзельніц СНД Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці па выніках правядзення адзінага дня галасавання беларускае заканадаўства ў поўнай меры адпавядае міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў", - дапоўніў Ігар Карпенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі