23
кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта будуць садзейнічаць
далейшаму ўмацаванню народаўладдзя ў краіне, заявіў старшыня ЦВК Ігар
Карпенка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года паклала пачатак маштабнай палітычнай мадэрнізацыі нашай краіны. Карэкціроўка Асноўнага закона прывяла да неабходнасці змянення шэрага нарматыўных прававых актаў, уключаючы Выбарчы кодэкс. Пераразмеркаваны паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады, зменены ўмовы і патрабаванні да вылучэння кандыдатаў на выбарныя пасады, замацаваны нормы, накіраваныя на забеспячэнне электаральнага суверэнітэту", - сказаў Ігар Карпенка.
На падставе змененага заканадаўства сфарміраваны парламент, мясцовыя Саветы дэпутатаў, праведзены выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, які пачаў сваю работу ў канстытуцыйным статусе, адзначыў кіраўнік ЦВК. "У сувязі з гэтым правядзенне выбараў кіраўніка дзяржавы з'яўляецца лагічным завяршэннем фарміравання ўсіх інстытутаў улады на падставе абноўленага канстытуцыйнага заканадаўства і, несумненна, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню народаўладдзя ў краіне", - падкрэсліў ён.-0-