Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2020, 10:09

Карпенка: важны індывідуальны падыход у пытаннях здароўя і вучобы студэнтаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да вырашэння пытанняў здароўя і вучобы студэнтаў трэба падыходзіць індывідуальна, адзначыў міністр адукацыі Ігар Карпенка на нарадзе па выніках праведзенага Нацыянальным прэс-цэнтрам стрыму для студэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт міністэрства.

Усе пытанні, якія задалі студэнты, узяты пад увагу. Паводле слоў кіраўніка ведамства, неабходна ўзважана скарэкціраваць работу ўсіх устаноў адукацыі і абавязкова выконваць рэкамендацыі міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі.

Ігар Карпенка лічыць, што ў вырашэнні пытанняў, якія датычацца здароўя, вучобы, пражывання навучэнцаў і студэнтаў, работы выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў навучальных устаноў, патрэбны індывідуальны падыход. У інтэрнатах няўхільна павінен захоўвацца прапускны рэжым.

Міністр нагадаў, што праведзены ўвесь комплекс дзеянняў, накіраваны на прафілактыку, мінімізацыю кантактаў у сістэме адукацыі, - ад адмены або пераносу на больш познія тэрміны масавых мерапрыемстваў да карэкціроўкі графікаў заняткаў. ВНУ перанеслі час пачатку заняткаў, каб раздзяліць патокі пасажыраў у грамадскім транспарце, якія едуць на працу і вучобу.

Нарада адбылася з удзелам рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, начальнікаў упраўленняў адукацыі абласцей і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі