ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 14:26

Карпенка: важнейшая задача на пяцігодку - наладжванне цеснага супрацоўніцтва з сям'ёй

У час парламенцкіх слуханняў
У час парламенцкіх слуханняў

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнейшая задача для сістэмы адукацыі на пяцігодку - наладжванне цеснага супрацоўніцтва з сям'ёй. Аб гэтым заявіў у час парламенцкіх слуханняў "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення" міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны арганізаваць па-новаму сямейнае выхаванне, і арганізуючым пачаткам павінна быць школа, паколькі яна педагагічна больш падрыхтавана да гэтай дзейнасці. Плануем узаемадзейнічаць з бацькамі пры рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт", які ўжо распрацаваны і праходзіць апрабацыю. Спадзяюся, у бліжэйшы час ён атрымае масавы характар, - сказаў Ігар Карпенка. - Гэтыя аспекты знайшлі адлюстраванне і ў праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гады, а таксама ў праекце стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года. Цяпер завяршаецца работа над дзяржаўнай праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва, сураспрацоўшчыкам якой выступае Міністэрства адукацыі".

Міністр адзначыў, што нацыянальная сістэма адукацыі адпавядае ўсім патрабаванням, якія прад'яўляе да яе грамадства і дзяржава. Захоўваюцца і будуць заставацца нязменнымі асноўныя прынцыпы - дзяржаўная падтрымка, справядлівасць і аднолькавы доступ да якаснай адукацыі, мэтавы набор, гарантыя першага працоўнага месца. Рэалізуецца таксама важнейшы прынцып "адукацыя праз усё жыццё". У праекце Кодэкса аб адукацыі замацаваны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, які фактычна ўжо рэалізаваны на практыцы.

Па паказчыках у сферы адукацыі Беларусь трывала замацавалася ў групе найбольш развітых краін. Аб прэстыжнасці і якасці адукацыі сведчыць і рост экспарту адукацыйных паслуг: больш за 27 тыс. замежных грамадзян са 109 краін выбралі для сябе навучанне ва ўстановах адукацыі нашай краіны.

"Усе зводныя і мэтавыя паказчыкі дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2016-2020 гады выкананы, а рэалізацыя праграмы прызнана высокаэфектыўнай. Аднак глабальныя эканамічныя і сацыяльныя змяненні, што адбываюцца ў свеце, ставяць перад нацыянальнай сістэмай адукацыі новыя задачы, - дадаў Ігар Карпенка. - Асноўныя напрамкі эвалюцыйных пераўтварэнняў у галіне закладзены ў праекце канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года. Гэты дакумент размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі для шырокага грамадскага абмеркавання. Ужо цяпер ва ўсіх рэгіёнах арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі. Да абмеркавання канцэпцыі падключыліся педагагічныя калектывы і грамадскія арганізацыі. У далейшым запланаваны яе разгляд на рэспубліканскім педагагічным савеце, які мы плануем правесці ў жніўні бягучага года. Сённяшнія парламенцкія слуханні мы таксама разглядаем як адзін з этапаў абмеркавання напрамкаў развіцця галіны".

На слуханнях абмяркоўваецца стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. У прыватнасці, узаемадзеянне арганізацый рэальнага сектара эканомікі з установамі прафесійнай адукацыі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў і арганізацыя апераджальнай падрыхтоўкі кадраў у каледжах, удасканаленне адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, магчымасці дадатковай адукацыі ў пашырэнні і развіцці навыкаў і ўменняў адораных дзяцей і моладзі, роля малазёжнага руху ў фарміраванні грамадзянскай адказнасці навучэнцаў.

У слуханнях прымаюць удзел дэпутаты і сенатары, прадстаўнікі міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іншых дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі