Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Карпенка: уступная кампанія праходзіць у штатным рэжыме

Грамадства 23.07.2019 | 17:26

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць у штатным рэжыме. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампанія ўступае ў стадыю завяршэння. Практычна завяршылася залічэнне на бюджэтныя месцы, цяпер праводзіцца прыём на платнай аснове ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пачаты прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на бюджэтныя месцы. Кампанія ідзе па плане, нейкіх сур'ёзных пытанняў, якія ўплывалі б на яе ход, не выяўлена. Дзяржаўная камісія, вядома ж, скажа сваё важкае слова аб уступнай кампаніі, але пакуль можна сказаць, што яна праходзіць у штатным рэжыме", - расказаў Ігар Карпенка.

Ён лічыць, што змяненне методыкі падліку балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні дае магчымасць больш аб'ектыўна ацаніць узровень ведаў абітурыентаў. "Ацэнкі, атрыманыя ў гэтым годзе на ЦТ, больш набліжаны да тых вынікаў, якія школьнікі мелі ў сваіх установах адукацыі. Гэта значыць сёння кожны школьнік можа параўнаць, што ён засвоіў, што не, на якія пытанні адказаў або не адказаў, і супаставіць ацэнку, якую атрымаў на ЦТ, з ацэнкай у школе. Гэта больш рэальная карціна, якая дасць магчымасць і нам - Міністэрству адукацыі аналізаваць у разрэзе раёнаў, абласцей і нават канкрэтных устаноў адукацыі, наколькі якасна выбудаваны адукацыйны працэс. Такая інфармацыя дазволіць больш аб'ектыўна зірнуць на дзейнасць выкладчыцкага складу ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі ў плане падрыхтоўкі школьнікаў да выхаду ў самастойнае жыццё і ацаніць якасць іх ведаў", - адзначыў міністр.

Ігар Карпенка парэкамендаваў абітурыентам, якія не прайшлі па конкурсе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, падаць дакументы ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Ён нагадаў, што ўсе праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі інтэграваны і даюць магчымасць развівацца па нарастаючай, атрымліваць адпаведныя кампетэнцыі ў залежнасці ад узроўню адукацыі.

"Калі ў кагосьці ў гэтым годзе была няўдачная спроба паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, не трэба адчайвацца, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - Я парэкамендаваў бы пайсці ў сярэднюю спецыяльную альбо прафесійна-тэхнічную навучальную ўстанову, атрымаць прафесію, якая найбольш блізкая, атрымаць пэўныя прафесійныя навыкі, а затым далей спрабаваць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Тым больш у нас выбудавана сістэма, якая дае магчымасць мець пэўныя прэферэнцыі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля заканчэння ўжо прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.