Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2020, 17:36

Карпенка: усе заданні ЦТ будуць толькі ў рамках школьнай праграмы

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе заданні ЦТ будуць толькі ў рамках школьнай праграмы, заявіў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час наведвання сярэдняй школы нумар 16 горада Полацка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У ЦТ ніякіх сур'ёзных змяненняў няма. Усё ў рамках школьнай праграмы. Адзінае, што матэматыку і рускую мову будзем у два дні праводзіць, паколькі самы вялікі паток на гэтыя два прадметы. Тэсты ў гэтыя два дні, зразумела, будуць розныя, але яны ўсё роўна па школьнай праграме. Я сам глядзеў многія тэсты. У прынцыпе, калі ты школьную праграму асвойваў і сур'ёзна займаўся, то праблем ніякіх не павінна ўзнікнуць. Акрамя таго, усе тэсты праходзяць экспертызу з удзелам школьных настаўнікаў", - сказаў Ігар Карпенка.

Міністр нагадаў, што ў бягучым годзе ЦТ стартуюць з 25 чэрвеня. "Мы дадзім школьнікам больш часу на падрыхтоўку. У сваю чаргу, школам мы парэкамендуем пасля экзаменаў, калі ёсць такая неабходнасць і патрэбнасць у абітурыентаў, арганізаваць курсы падрыхтоўкі да ЦТ па тых ці іншых прадметах. Мы разглядаем магчымасць арганізаваць такія курсы за кошт падтрымліваючых гадзін. Прычым абсалютна бясплатна для вучняў", - адзначыў ён.

У час рабочай паездкі Ігар Карпенка таксама азнаёміўся з ходам будаўнічых і рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку, дзе будзе размешчана кадэцкае вучылішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі