Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 16:33

Карпенка: у Беларусі створана галіновая тэхнічная інфраструктура сістэмы адукацыі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана галіновая тэхнічная інфраструктура сістэмы адукацыі, паведаміў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавой тэмай калегіі стала абмеркаванне магчымасці стварэння рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. "У рамках фарміравання інфармацыйнага грамадства і канкурэнтаздольнага чалавечага патэнцыялу перад сістэмай адукацыі пастаўлена неабходнасць па ўдасканаленні ўсіх працэсаў шляхам укаранення лічбавых тэхналогій. У сакавіку 2019 года распрацавана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі працэсаў у сістэме адукацыі Беларусі на 2019-2025 гады. У краіне створана і функцыянуе галіновая тэхнічная інфраструктура сістэмы адукацыі. Установы адукацыі ўсіх узроўняў забяспечаны сродкамі інфармацыйных тэхналогій, маюць магчымасць выкарыстоўваць інтэрнэт-паслугі і інтэрнэт-сэрвісы", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны адкрыта 4259 камп'ютарных класаў, выкарыстоўваецца каля 98,7 тыс. персанальных камп'ютараў. 99,5 працэнта ўстаноў падключаны да інтэрнэту, 97,3 працэнта маюць уласны інтэрнэт-сайт. "Працэс абнаўлення і нарошчвання колькасці камп'ютарнай тэхнікі ва ўстановах адукацыі будзе прадаўжацца, - падкрэсліў міністр. - У адукацыйную практыку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўкараняецца STEM-падыход. Распрацаваны праект канцэпцыі STEM-адукацыі, які прадугледжвае рэалізацыю гэтага падыходу ў сістэме дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання. Гэта дасць магчымасць фарміраваць у вучняў асновы інжынернага мыслення і арыентаваць іх на свядомы выбар спецыяльнасцей па профілі "Тэхніка і тэхналогіі".

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі распрацавала адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс www.eior.by і стварыла кантэнт для вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Рэсурс садзейнічае арганізацыі навучання для тых, хто па нейкіх прычынах часова не можа наведваць установу адукацыі. З 1 верасня ён уведзены ў прамысловую эксплуатацыю, яго актыўна выкарыстоўваюць педагогі і вучні.

Ствараемае рэспубліканскае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе будзе ўяўляць сабой сукупнасць аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм у сферы адукацыі, якія забяспечваюць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых і задавальненне іх інфармацыйных патрэбнасцей. Адным з прыкладаў такой аўтаматызацыі сёння з'яўляецца выкарыстанне электронных школьных журналаў і дзённікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі