Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Карпенка: школьнікі павінны актыўна і з карысцю правесці летнія канікулы

Грамадства 21.05.2019 | 15:45
Фота з архіва
Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьнікі павінны актыўна і з карысцю правесці летнія канікулы, адзначыў на сустрэчы з журналістамі міністр адукацыі Ігар Карпенка перад адкрыццём Нацыянальнага дзіцячага форуму "Супрацоўніцтва ў імя будучыні" ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я перакананы, што любыя канікулы павінны быць актыўнымі, маладыя людзі павінны правесці іх з карысцю для сябе ў першую чаргу. Гэта актыўнасць павінна быць накіравана на іх развіццё, пашырэнне эрудыцыі, кругагляду. Адсюль нашы профільныя лагеры і змены. Хтосьці ў перыяд аздараўлення паглыблена вывучае прадметы ў гульнявых формах, хтосьці праводзіць профільныя змены, звязаныя з культурай і спортам. Для старшакласнікаў арганізаваны лагеры працы і адпачынку, дзе яны могуць далучыцца да грамадска-карыснай працы. Усё гэта вельмі важна з пункту гледжання станаўлення іх як сапраўдных грамадзян, людзей, якія заўтра возьмуць руль кіравання нашай краінай, будуць рухаць яе наперад, ствараць эканоміку будучыні, развіваць грамадскую, сацыяльную сферу", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, Нацыянальны дзіцячы форум - пляцоўка, дзе маладыя людзі могуць выказаць свае меркаванні і пазіцыі, абмеркаваць надзённыя праблемы, абмяняцца вопытам. Традыцыйна школьнікі задаюць пытанні, пачынаючы ад магчымасці працаўладкавання летам, заканчваючы ўступнай кампаніяй, напрыклад, ці будуць нейкія змяненні. Форум дае магчымасць прамога дыялогу прадстаўнікоў органаў улады са школьнікамі, адзначыў міністр.

Нацыянальны дзіцячы форум будзе праходзіць у Мінску два дні. Ён сабраў амаль 120 чалавек. Гэта члены Рэспубліканскага каардынацыйнага савета маладзёжных парламентаў, лідары раённых, гарадскіх маладзёжных парламентаў, органаў вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячай палаты БРПА, актывісты БРСМ і іншых грамадскіх аб'яднанняў, маладыя журналісты.

Удзельнікаў чакае насычаная праграма. У прыватнасці, запланавана работа на інтэрактыўных пляцоўках па арганізацыі валанцёрскага руху і вучнёўскага самакіравання, па выкарыстанні PR-тэхналогій і праектнай дзейнасці, а таксама развіцці маладзёжнага парламентарызму; удзел у адкрытым дыялогу "Моладзь. Супрацоўніцтва. Партнёрства"; актыўны трэнінг камандаўтварэння і асобаснага росту; гістарычны квіз "Абеліскі вялікага подзвігу", прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вынікам правядзення мерапрыемстваў стане прыняцце рэзалюцыі форуму.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе