Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2024, 11:11

Карпенка: Савет Рэспублікі аб'ядноўвае ў сваім складзе лепшых прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйна Савет Рэспублікі аб'ядноўвае ў сваім складзе лепшых прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны, людзей, якія не па чутках ведаюць жыццё і ўмеюць вырашаць пастаўленыя задачы, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка на першым пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"4 красавіка 2024 года прайшлі выбары членаў Савета Рэспублікі. У адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 91 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска выбрана па восем членаў Савета Рэспублікі. 9 красавіка Цэнтральнай выбарчай камісіяй устаноўлены вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Кіраўніком дзяржавы назначаны тры члены Савета Рэспублікі. Такім чынам, Савет Рэспублікі сфарміраваны ў складзе 59 чалавек. Пры гэтым забяспечана пераемнасць - 16 членаў Савета Рэспублікі працавалі ў папярэдніх скліканнях", - сказаў Ігар Карпенка.

"Традыцыйна Савет Рэспублікі аб'ядноўвае ў сваім складзе лепшых прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў нашай краіны, людзей, якія не па чутках ведаюць жыццё і ўмеюць вырашаць пастаўленыя задачы", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

Сярод выбраных 18 жанчын і 41 мужчына. "34 чалавекі маюць дзяржаўныя ўзнагароды, 8 - вучоную ступень, вучонае званне. 5 членаў Савета Рэспублікі з'яўляюцца старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў, 8 - прадстаўнікамі органаў выканаўчай улады. Сярод членаў Савета Рэспублікі 6 кіраўнікоў устаноў аховы здароўя, 5 кіраўнікоў устаноў адукацыі, - адзначыў Ігар Карпенка. - Акрамя вышэйпералічаных сфер у склад Савета Рэспублікі ўвайшло 13 кіраўнікоў арганізацый прамысловасці, транспарту, па 2 прадстаўнікі сферы культуры, банкаўскай справы, сродкаў масавай інфармацыі, 4 прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу, 2 ад грамадскіх арганізацый, адзін ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, двое прафесійных ваенных. Партыйную прыналежнасць маюць 17 членаў Савета Рэспублікі".

"Дазвольце мне ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі павіншаваць членаў Савета Рэспублікі з выбраннем і назначэннем, пажадаць вам паспяховай і плённай работы на карысць беларускага народа, - дапоўніў кіраўнік ЦВК. - Упэўнены, што ваш жыццёвы і прафесійны вопыт, шчырае жаданне быць карысным роднай краіне будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю, забеспячэнню правоў і свабод грамадзян".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі