Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 10:11

Карпенка расказаў, які вопыт пры распрацоўцы Выбарчага кодэкса быў найбольш запатрабаваны

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" ў эфіры АНТ расказаў, які вопыт пры рабоце над законапраектам аб змяненні Выбарчага кодэкса быў найбольш запатрабаваны, паведамляе БЕЛТА.

"У нас ёсць аналіз розных выбарчых сістэм, уключаючы на постсавецкай прасторы, у рамках СНД, ёсць і пэўны вопыт, які мы вывучаем у краінах далёкага замежжа, еўрапейскіх краінах і гэтак далей. Пры распрацоўцы выбарчага закона мы абапіраліся ў тым ліку і на расійскі вопыт", - сказаў Ігар Карпенка.

Ён дадаў, што адзіны дзень галасавання для Беларусі - гэта новая сістэма. "Фактычна ў гэты дзень мы сумяшчаем выбары ў Палату прадстаўнікоў і выбары ўсіх мясцовых Саветаў дэпутатаў, пачынаючы ад абласных і Мінскага гарадскога Савета да самых нізавых звёнаў (да пасялковых і сельскіх саветаў). Гэта новы падыход. Ён патрабуе сур'ёзнага аналізу, у тым ліку як гэта адбываецца ў іншых краінах. Расія даўно прымяняе спосаб выбрання ў адзіны дзень галасавання. І нам быў цікавы гэты вопыт з пункту гледжання арганізацыйна-тэхнічнага, інфармацыйнага суправаджэння і многіх іншых пытанняў", - адзначыў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Ігар Карпенка адзначыў, што гэта тэма абмяркоўвалася з расійскімі калегамі на палях беларуска-расійскага форуму "Моладзь і выбары", але былі і сустрэчы, якія папярэднічалі гэтаму. "Адзін з першых маіх візітаў замежных быў якраз менавіта ў Маскву. Для таго каб вывучыць тыя падыходы, якія прымяняе Расійская Федэрацыя ў правядзенні адзінага дня галасавання. Мы паглядзелі на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца там, нам паказалі святая святых - іх серверныя базы даных. Узаемадзеянне было даволі адкрытым. Трэба адзначыць, што расіяне гатовы нам многія рэчы прадаставіць у тым выглядзе, у якім яны ў іх прымяняюцца, для таго каб мы маглі ўлічваць іх вопыт", - сказаў старшыня ЦВК.

Ён падкрэсліў, што расійскі вопыт будзе ўлічаны, але ўвага будзе сканцэнтравана на беларускіх асаблівасцях, традыцыях, якія склаліся ў выбарчай сістэме Беларусі. "Я не скажу, што наша выбарчая сістэма нечым горшая або лепшая за нейкія іншыя выбарчыя сістэмы. Як любая сістэма, яна мае свае плюсы і мінусы, але разам з тым яна павінна развівацца", - рэзюмаваў Ігар Карпенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі