Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 10:46

Карпенка расказаў аб рабоце інфармацыйнага цэнтра на выбарах дэпутатаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў аб рабоце інфармацыйнага цэнтра на выбарах дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Паводле яго, інфармацыйны цэнтр пачне працаваць 24 лютага.

Навацыі ў рабоце інфармацыйнага цэнтра ёсць заўсёды, адзначыў Ігар Карпенка. "Па-першае, у нас будзе ўключэнне не толькі абласных і Мінскай гарадской камісіі, але і тэрытарыяльных камісій - раённых, нават сельскіх пасялковых. Мы будзем мець магчымасць зрабіць прамое ўключэнне з Грамадскім цэнтрам назірання, які размясціўся па ініцыятыве грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў у Доме прафсаюзаў", - адзначыў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка нагадаў, што Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў работу напярэдадні. "Дзякуючы гэтаму цэнтру мы атрымліваем дастаткова аператыўную інфармацыю з месцаў", - падкрэсліў Ігар Карпенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі