Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2024, 23:27

Карпенка пра рэакцыю Дзярждэпа: мы разбяромся без ЗША, што нам рабіць і як праводзіць выбары

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы разбяромся без ЗША, што нам рабіць і як праводзіць выбары. Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не ведаю, як яны так хутка ацанілі ўсё з-за акіяна. Мы неяк не асуджаем іх выбары і не робім ніякіх заяў. Хоць там вельмі шмат пытанняў на паверхні было. Нават па апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Думаю, усе мы былі сведкамі выкіду бюлетэняў, па пошце якія адпраўляліся, і іншае. Прычым гэта была нават не наша інфармацыя, гэта была іх жа інфармацыя", - сказаў Ігар Карпенка.

На думку старшыні ЦВК, Злучаным Штатам ужо хопіць прымяраць на сябе ролю "сусветнага наглядальніка" і варта заняцца сваімі ўнутранымі праблемамі.

"У іх такі прынцып: мы большыя па памеры, значыць, мы павінны ўсім указваць, што трэба каму рабіць. Я думаю, мы самі без іх разбяромся ў сваёй краіне, што нам трэба рабіць, і як праводзіць выбары", - сказаў на заканчэнне Ігар Карпенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі