Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2021, 13:38

Карпенка: патрэбны нарматыўны акт для замацавання стандарту бяспекі ва ўстановах адукацыі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна распрацаваць і зацвердзіць у форме нарматыўнага прававога акта крытэрыі і падставы для ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі ва ўстановах адукацыі рознага тыпу. Такую прапанову агучыў міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні Мінгарвыканкама па адпаведнай тэме з удзелам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце зробім нарматыўны прававы акт, якім будзем вызначаць, што належыць зрабіць у той ці іншай установе адукацыі. Зразумела, што трэба ўлічваць спецыфіку ўстановы, напаўняльнасць, дзе яна знаходзіцца", - прапанаваў Ігар Карпенка. На яго думку, ініцыятарам такога дакумента павінна быць МУС, а Міністэрства адукацыі гатова падключыцца.

"Нам трэба рацыянальна размяркоўваць сродкі, якія ў нас ёсць", - аргументаваў міністр. Для гэтага, на яго думку, патрэбны стандарт мінімальных, але абавязковых да выканання мер - крытэрыі і падставы для неабходнасці ўстаноўкі тых ці іншых сістэм бяспекі. "Таму што сёння ўсё гэта мае рэкамендацыйны характар", - рэзюмаваў ён.

Разам з тым ёсць абавязковы мінімальны стандарт мер і сістэм бяспекі, які закладваецца пры праектаванні і будаўніцтве новых аб'ектаў, рэканструкцыі старых. Гэта ўстаноўка сістэмы відэаназірання, сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, турнікетаў, агароджы тэрыторыі. Таму прапанова аб нарматыўным акце, хутчэй, павінна датычыцца ўжо існуючых аб'ектаў.

Як адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, ёсць шмат будынкаў і збудаванняў, да якіх трэба падыходзіць індывідуальна, каб забяспечыць і падтрымліваць неабходны ўзровень бяспекі. Дарэчы, менавіта таму ўзніклі праблемы з устаноўкай турнікетаў у 21 установе адукацыі Мінска. Па кожнай прымаюцца рашэнні, якія стандартнымі не назавеш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі