Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2022, 15:59

Карпенка: нашы сэрцы заўсёды належаць дзецям

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нашы сэрцы заўсёды належаць дзецям, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Сёння ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ён наведаў гарадскі пасёлак Крывічы Мядзельскага раёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У раённым Доме культуры для вучняў Крывіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа, выхаванцаў Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча і мясцовых жыхароў быў арганізаваны навагодні тэатралізаваны паказ з уручэннем навагодніх падарункаў, а таксама выступленне музычнай групы "Дразды".

"Мы ўжо не першы раз прыязджаем у гэты цудоўны пасёлак - Крывічы, каб правесці гэта цудоўнае свята напярэдадні Новага года і Каляд. Гэта традыцыя сведчыць, што нашы сэрцы заўсёды належаць дзецям. Кожны дарослы стараецца зрабіць максімум, што ад яго залежыць, для таго, каб нашы дзеці былі шчаслівыя, каб на нашай зямлі панаваў мір і парадак. Каб на нашай зямлі мы маглі спакойна працаваць, ствараць сем'і, гадаваць дзяцей, - сказаў Ігар Карпенка. - Хачу ад усіх дарослых, хто мае дачыненне да сённяшняга свята, павіншаваць усіх з надыходзячымі святамі. Яны дораць любоў, шчырасць, добры святочны настрой, чаго я жадаю вам усім у новым годзе. Няхай здзяйсняюцца ўсе запаветныя мары, усё, што задумалі. І няхай у нашых сэрцах заўсёды пануе любоў".

Павіншаваць дзяцей у Крывічы таксама прыехала кіраўніцтва Мядзельскага раёна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі