Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 16:46

Карпенка на сустрэчы з Місіяй ШАС: у нас адкрыты ўсе дзверы для міжнародных наглядальнікаў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для міжнародных наглядальнікаў адкрыты дзверы любога ўчастка. Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка на сустрэчы з Місіяй наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што Беларусь імкнецца зрабіць добры зачын у пытаннях узаемадзеяння ў рамках гэтай арганізацыі (Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА). На жаль, сучасная архітэктура сусветнага парадку трашчыць па швах. А для нас блізкія новыя ідэі, заснаваныя на ўзаемапавазе, супрацоўніцтве, узаемадзеянні", - сказаў Ігар Карпенка.

Старшыня ЦВК адзначыў, што Місіі наглядальнікаў гатовы прадаставіць усю неабходную інфармацыю. "У нас прынцып адзін: для міжнародных наглядальнікаў адкрыты ўсе дзверы любога ўчастка, любой камісіі. Мы ў гэтым плане адкрыты і гатовы дзяліцца ўсёй неабходнай інфармацыяй. І ўсе нашы камісіі таксама адкрыты да ўзаемадзеяння. Таму жадаем добрага знаходжання ў Беларусі", - дадаў Ігар Карпенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі