Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2024, 16:16

Карпенка: метадычныя рэкамендацыі па правядзенні выбараў дэлегатаў УНС ужо выпушчаны

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні выбараў дэлегатаў УНС ужо выпушчаны. Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з Канстытуцыяй, нам адведзена 60 дзён на фарміраванне і скліканне першага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. 1 сакавіка пры падвядзенні вынікаў адзінага дня галасавання мы плануем у тым ліку разгледзець пытанне аб назначэнні выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад структур грамадзянскай супольнасці і ад нававыбранага дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў. Нам трэба будзе падзяліць квоты для дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў, і нам неабходна будзе размеркаваць колькасць месцаў паміж суб'ектамі грамадзянскай супольнасці, якія пацвердзілі ўжо свой удзел у выбарах дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу", - сказаў Ігар Карпенка.

Акрамя таго, адзначыў старшыня ЦВК, неабходна сфарміраваць Савет Рэспублікі. "Неабходна таксама адкрыць установачныя сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, для таго каб дэпутаты ўступілі ў свае законныя правы, таму што дэпутаты абедзвюх палат парламента па пасадзе з'яўляюцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. І не пазней за 25 красавіка нам трэба будзе адкрыць першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт працуе ўжо. Улічваючы невялікую колькасць штатных работнікаў ЦВК, створаны спецыяльна аргкамітэт. Ён пачаў працаваць, і мы планамерна гэту работу праводзім. Дарэчы, метадычныя рэкамендацыі па правядзенні выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ўжо выпушчаны, ужо сёння структуры грамадзянскай супольнасці атрымлівалі іх у нас у ЦВК. Яны зацверджаны, і мы планава працуем у гэтым напрамку, каб выканаць усе патрабаванні Канстытуцыі, беларускага заканадаўства", - сказаў на заканчэнне Ігар Карпенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі