Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 16:44

Карпенка: хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў у навучальных установах недапушчальныя

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў у навучальных установах недапушчальныя, заявіў карэспандэнту БЕЛТА міністр адукацыі Ігар Карпенка.

"Нягледзячы на шматлікія заклікі да забастовак, сёння навучальны працэс ва ўсіх установах адукацыі краіны ідзе ў штатным рэжыме, - сказаў Ігар Карпенка. - Тым не менш у некаторых ВНУ назіраюцца спробы зрыву навучальнага працэсу асобнымі студэнтамі, зневажанне выкладчыкаў і кіраўнікоў ВНУ".

Міністр падкрэсліў: "У кожнага чалавека ёсць грамадзянская пазіцыя, але яе агрэсіўнае навязванне іншым, а тым больш у навучальных установах, недапушчальна. Хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і супрацоўнікаў у ВНУ, а таксама спробы дэстабілізацыі сітуацыі ва ўстановах адукацыі з'яўляюцца грубейшым парушэннем як ўнутранага распарадку, так і заканадаўства. Так званыя мірныя акцыі студэнтаў пачынаюць набываць непрыкрытыя формы агрэсіі і хамства. Такія дзеянні будуць спыняцца з прымяненнем усіх неабходных нарматыўна-прававых мер".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі