Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2020, 19:34

Карпенка: галасую за палітычную стабільнасць і паступальнае павышэнне дабрабыту народа

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасую за палітычную стабільнасць і паступальнае павышэнне дабрабыту народа, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Сёння ён прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарчым участку нумар 4 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я галасую за палітычную стабільнасць, паступальнае павышэнне дабрабыту нашага народа, за развіццё сістэмы адукацыі і павышэнне яе якасці", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, у Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу былі вызначаны дакладныя арыенціры, кулы краіне рухацца далей і як развівацца. "Я ўжо не ў тым узросце, каб верыць пустым абяцанням. Я хацеў бы бачыць перспектывы. З Паслання кіраўніка дзяржавы я гэтыя перспектывы бачу і разумею. Іх аснова, вядома, праца, штодзённая работа кожнага з нас на сваім працоўным месцы для таго, каб наша краіна развівалася, мацнела і працвітала", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі