ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 21 сакавіка 2023
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2023, 11:22

Карпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт па лічбавізацыі выбарчых працэсаў

Фота ЦВК
Фота ЦВК

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка сёння сустрэўся са старшынёй Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці Міхаілам Лебядзінскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыя выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці прыбыла ў Мінск напярэдадні. "Мы рады бачыць вас у Мінску. Нам цікава работа выбарчых органаў Расійскай Федэрацыі. Тым больш што ў вас ёсць багаты, цікавы вопыт па лічбавізацыі выбарчых працэсаў, правядзення адзінага дня галасавання. Мы выходзім на такі фармат у 2024 годзе ў сувязі з абноўленай Канстытуцыяй. Учора беларускі парламент прыняў у другім чытанні змяненні і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс, - расказаў Ігар Карпенка. - У вас будзе магчымасць абмяняцца вопытам, паразмаўляць з тымі людзьмі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі выбарчых кампаній у Рэспубліцы Беларусь".

Дні знаходжання дэлегацыі ў Мінску супадаюць з гадавінай поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўніцтва ЦВК Беларусі і Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці ўскладзе 27 студзеня кветкі да манумента Перамогі, сустрэнецца з ветэранамі, членамі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда", моладдзю.

"Сімвалічна, што ваш візіт праходзіць менавіта ў гэтыя дні, - дапоўніў Ігар Карпенка. - Многія ленінградцы дапамагалі аднаўляць Мінск пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму нас шмат што звязвае. Спадзяюся, што ваш візіт будзе змястоўным і пройдзе плённа. Ён поўнасцю адпавядае таму пагадненню, якое мы падпісалі з ЦВК Расіі. Мы дамовіліся аб узаемадзеянні, у тым ліку з рэгіянальнымі выбарчымі камісіямі РФ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі