Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 15:31

Карпенка: Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам навацыямі ў выбарчай сістэме

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова падзяліцца з Казахстанам навацыямі ў выбарчай сістэме. Аб гэтым заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Казахстана Нурланам Абдыравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будзем удзячны, калі ў вас будуць нейкія прапановы, нейкае ваша бачанне. Тым больш, мы ў рамках Кансультатыўнага савета абмяркоўваем усе гэтыя пытанні. Думаю, што гэтыя размовы людзей, якія арганізоўваюць выбары на прафесійнай аснове, вельмі важныя з пункту гледжання развіцця выбарчых сістэм. Выбарчая сістэма - гэта частка грамадска-палітычнай сістэмы любой дзяржавы, і мы не стаім на месцы. Адбываюцца розныя працэсы, як унутры краіны, так і за яе межамі", - звярнуўся да свайго калегі Ігар Карпенка.
Старшыня ЦВК таксама адзначыў, што Беларусі цікавы вопыт Казахстана ў многіх пытаннях, звязаных з арганізацыяй выбараў. "Разам з тым, мы гатовы абмяркоўваць і нашы навацыі. Вы ведаеце, што іх было даволі шмат пасля рэспубліканскага рэферэндуму. Мы правялі сур'ёзную работу па змяненні заканадаўства краіны", - падкрэсліў ён.
Акрамя таго, звярнуў увагу Ігар Карпенка, Выбарчы кодэкс таксама зведаў істотныя змяненні. "У сувязі з гэтым я вельмі рады вас вітаць. Дзякуй, што адгукнуліся на наша запрашэнне. Як заўсёды, мы гатовы да супрацоўніцтва, адкрыты да дыялогу, абмеркавання любых пытанняў. Тым больш, на самым высокім узроўні паміж нашымі Прэзідэнтамі, урадамі няма ніякіх рознагалоссяў. Мы даволі добра ўзаемадзейнічаем па ўсіх напрамках", - канстатаваў старшыня ЦВК.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі