Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Карпенка: Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю

Грамадства 05.09.2019 | 14:19
Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэ-факта прымяняе ўжо ўсеагульную сярэднюю адукацыю. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, каменціруючы ўвядзенне ў Беларусі ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Гэта норма змешчана ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Атрымаўшы базавую адукацыю, абавязковую для ўсіх, падлетак сёння не можа выйсці ў самастойнае жыццё. Яшчэ ўзрост не дазваляе. З-за ўзроставых абмежаванняў ён не можа атрымаць паўнацэнную работу або пайсці працаваць, таму мы ў новым Кодэксе аб адукацыі заклалі пераход на абавязковую агульную сярэднюю адукацыю. Для гэтага нам практычна ніякіх намаганняў прыкладаць не трэба. Гэта ўжо фактычна пачало рэалізоўвацца, інакш кажучы, мы дэ-юрэ зацвердзім тое, што дэ-факта існуе", - сказаў Ігар Карпенка.

Разам з тым міністр удакладніў, што ўсе жадаючыя могуць пасля 9 класа пайсці ў сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную ўстанову адукацыі і паралельна атрымаць агульную сярэднюю адукацыю. "Частка можа пайсці ў базавы клас у агульную сярэднюю школу і атрымаць там прафесійную падрыхтоўку з выдачай дакумента аб прысваенні кваліфікацыі па той ці іншай прафесіі. Гэта значыць з гэтым ён можа выйсці на рынак працы, а калі ён захоча прадоўжыць навучанне, то мы гэтыя гадзіны дазалічым, яму не трэба будзе паўтараць гэта ў сістэме прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сістэма выбудавана", - дадаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.