18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да плюс 29 градусаў будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону з цэнтрам над Еўрапейскай тэрыторыяй Расіі, днём выявіцца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць, удзень пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём складзе плюс 24-29 градусаў.-0-