Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2018, 13:00

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 16 мая

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 16 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 20-26 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - плюс 17 - плюс 19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі