Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2025, 16:10

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 16 красавіка

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 16 красавіка чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, днём у асобных раёнах - 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 23 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі