Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 13:29

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца месцамі па Беларусі 14 мая

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы, парывісты вецер і слабы туман чакаюцца месцамі па Беларусі 14 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, удзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны 2-7 м/с, удзень пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 12-14 градусаў. Удзень будзе ад плюс 13 градусаў па захадзе да 24 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі