18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), у ранішні час месцамі па поўначы магчыма наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна, днём з праясненнямі. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, раніцай і днём месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 7 градусаў.-0-