Фота з архіва
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і месцамі замаразкі да мінус 2 градусаў чакаюцца ў Беларусі 14 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
З-за замаразкаў аб'яўлена папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве.
Ноччу прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер ноччу паўночна-заходні 2-7 м/с, днём з пераходам на паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 12-18 градусаў.-0-