6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і да плюс 28 градусаў чакаецца ў Беларусі 7 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень - плюс 19-25 градусаў, а на поўдні і паўднёвым захадзе - да плюс 28 градусаў.-0