Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2019, 12:44

Кароткачасовыя дажджы і да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы месцамі па краіне і да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Скандынаўскі антыцыклон на гэтым тыдні аказвае пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі. Атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца па яго перыферыі, закранулі ў асноўным паўднёвыя раёны краіны, і найбольш істотныя ападкі прайшлі па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Па начах месцамі тэмпература паніжаецца да слабаадмоўных значэнняў, днём паветра добра праграваецца, і тэмпературны фон утрымліваецца на 1-4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. У апошні дзень рабочага тыдня надвор'е будзе па-ранейшаму вызначаць антыцыклон, але ўжо ў выхадныя дні яго ўплыў аслабее. Тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам малаактыўных атмасферных франтоў, таму месцамі чакаюцца дажджы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 19 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, месцамі панізіцца да 1-3 градусаў марозу. Днём будзе 12-17 градусаў цяпла, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 19 градусаў.

У суботу, 20 красавіка, уначы будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень атмасферны фронт абумовіць месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ў асноўным складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях месцамі панізіцца да нуля - мінус 3 градусаў. Днём тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 11 градусаў па паўночным усходзе да 19 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 21 красавіка, пад уплывам франтальнага раздзелу месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 градусаў цяпла, удзень па краіне будзе 11-18 градусаў вышэй за нуль.

У панядзелак, 22 красавіка, ноччу і раніцай месцамі па паўднёва-заходняй частцы краіны будуць ісці кароткачасовыя дажджы. Днём тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, днём будзе 12-18 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі