Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 12:20

Кароткачасовыя ападкі і да +6°С чакаюцца ў Беларусі 18 сакавіка

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя ападкі і да 6 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 18 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, удзень - да 6 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі