Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2019, 12:40

Кароткачасовы снег чакаецца ў Беларусі 16 студзеня

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовы снег, галалёдзіца і да 13 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 16 студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, у начны час у заходніх раёнах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 11 - мінус 13. Удзень чакаецца 1-6 градусаў марозу, па захадзе будзе ад нуля да плюс 2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі