12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Гарадскі пасёлак Карма (Гомельская вобласць) сустракае 12 кастрычніка абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На ўвесь дзень райцэнтр стане фестывальнай пляцоўкай, на якой госці і мясцовыя жыхары змогуць азнаёміцца з экспанатамі выставак сельскагаспадарчай і рарытэтнай тэхнікі, прайсціся па гандлёвых радах і фуд-кортах, цікавых і пазнавальных тэматычных лакацыях.
Раёны вобласці гасцінна сустрэнуць усіх жадаючых на сваіх тэматычных падворках. А рамеснікі і майстры паўднёва-ўсходняга рэгіёна падзеляцца сваімі сакрэтамі.
На цэнтральнай плошчы будуць ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі, працаўнікоў вёскі. Ім уручаць заслужаныя ўзнагароды.
Лепшыя творчыя калектывы вобласці падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму, у час якой праз музыку, песню і танец раскажуць аб нялёгкай працы хлебароба і любові да роднай зямлі.
На ўвесь дзень райцэнтр стане фестывальнай пляцоўкай, на якой госці і мясцовыя жыхары змогуць азнаёміцца з экспанатамі выставак сельскагаспадарчай і рарытэтнай тэхнікі, прайсціся па гандлёвых радах і фуд-кортах, цікавых і пазнавальных тэматычных лакацыях.
На цэнтральнай плошчы будуць ушаноўваць перадавікоў уборачнай кампаніі, працаўнікоў вёскі. Ім уручаць заслужаныя ўзнагароды.
Лепшыя творчыя калектывы вобласці падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму, у час якой праз музыку, песню і танец раскажуць аб нялёгкай працы хлебароба і любові да роднай зямлі.
Дарэчы, Карма сустракае гасцей у абноўленым абліччы. Да абласнога свята тут правялі комплекснае маштабнае добраўпарадкаванне, рамонт, мадэрнізацыю, рэканструкцыю на аб'ектах сацыяльнай сферы, гандлю і бытавога абслугоўвання, дарожнай інфраструктуры, прыдамавых тэрыторый, жылфонду, інжынерных камунікацый і інш.-0-