Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 верасня 2020, 13:25

Карлюкевіч: інтэлігенцыя павінна рабіць сваю справу, якая павінна мець стваральны характар

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэлігенцыя павінна рабіць сваю справу, якая павінна мець стваральны характар, заявіў галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч у час круглага стала БЕЛТА "Беларуская інтэлігенцыя ў выпрабаваннях часу".

"Творчаму чалавеку шмат дазволена. У яго павінна быць свабода. Ён павінен адчуваць свет у розных праявах, інакш не будзе развіцця выяўленчага мастацтва, тэатра і г.д. І наогул не будзе развіцця і новых уяўленняў. У творчай інтэлігенцыі, сапраўды, ёсць права далёка бачыць, адчуваць сябе свабодна. Але ў творчай інтэлігенцыі, публіцыста, які выказвае і выносіць на абмеркаванне грамадскасці пэўнае меркаванне, пэўны пасыл, павінна яшчэ быць і разуменне высокай адказнасці за наступствы свабоды волевыяўлення і выказвання", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Паводле яго слоў, інтэлігенцыя не проста фарміруе эліту, а цэментуе грамадства. "Яна ставіць задачы на заўтра: не толькі на бліжэйшыя дзесяцігоддзі, а на бліжэйшыя стагоддзі. Захоўвае ў розных умовах некаторыя тэндэнцыі развіцця грамадства, якія абавязкова паўплываюць на наступныя гады жыцця нашай краіны, на бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Інтэлігенцыя павінна ўсведамляць, што яна павінна рабіць сваю справу, якая павінна мець стваральны характар", - адзначыў галоўны рэдактар ВД "Звязда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі