Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2020, 17:47

Карэспандэнты БЕЛТА перамаглі ў конкурсе Мінабароны

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карэспандэнты Беларускага тэлеграфнага агенцтва сталі пераможцамі ў конкурсе Мінабароны на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці Узброеных Сіл. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння ў Цэнтральным Доме афіцэраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У намінацыі "Цеснае і плённае супрацоўніцтва" пераможцамі сталі УП "БелТА" і асобна творчы калектыў рэдакцыі газеты "7 дней". Узнагароду ў намінацыі "Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства" атрымаў карэспандэнт аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі Павел Горбач. Вядучы фотакарэспандэнт Раміль Насібулін і фотакарэспандэнт Вадзім Якубёнак перамаглі ў намінацыі "Спыніся, імгненне". Для ўдзелу ў конкурсе прымаліся матэрыялы, якія былі размешчаны і выйшлі ў эфір з 1 лютага 2019 года.

Сярод лаўрэатаў таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх тэлеканалаў, рэдакцый рэгіянальных СМІ.

Міністр абароны Віктар Хрэнін адзначыў, што выхаванне сапраўднага патрыёта з'яўляецца адной з прыярытэтных задач палітыкі нацыянальнай бяспекі. "Каля 4 тыс. публікацый, больш як 200 гадзін у тэлеэфіры прысвячаецца пытанням арміі", - сказаў ён. Паводле слоў міністра, дзякуючы журналістам за мяжой ведаюць пра сучасныя Узброеныя Сілы Беларусі.

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі заўважыў, што Мінабароны - адзін з дзяржорганаў, які надае вялікую ўвагу СМІ. Паводле яго слоў, важна, што сярод лаўрэатаў конкурсу шмат прадстаўнікоў рэгіянальных выданняў - на іх варта звяртаць увагу ў час інфармацыйнай трансфармацыі. "Трэба працаваць над якасцю, трэба больш і больш якасных матэрыялаў. Сёння ўжо не брэнды змагаюцца адзін з адным, а асобныя матэрыялы", - падкрэсліў Павел Лёгкі. Цяпер у Беларусі важна развіццё аўтарскай журналістыкі, дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі