Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 11:13

Карэспандэнт ТАСС: у Беларусі садзейнічаюць асвятленню ў СМІ сітуацыі на граніцы

25 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараюцца ўмовы для работы СМІ і асвятлення сітуацыі на граніцы. Такое меркаванне сёння ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў карэспандэнт ТАСС Іван Белапушкін.

Сітуацыю з бежанцамі, якая адбываецца на беларуска-польскай граніцы, асвятляюць дзясяткі прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх не толькі беларускія медыя, але і замежныя сродкі масавай інфармацыі.

"Мы працуем тут на працягу некалькіх дзён. Асвятлялі сітуацыю, якая адбываецца і ў пунктах пропуску, і ў пункце размяшчэння бежанцаў. Усюды сустракаем садзейнічанне, нам дапамагаюць, падказваюць кантакты", - адзначыў Іван Белапушкін.

Для зручнасці работы СМІ побач з пунктам размяшчэння бежанцаў ТЛЦ разгарнулі мабільны прэс-цэнтр з доступам да інтэрнэту. Паводле слоў субяседніка, такі падыход садзейнічае больш аператыўнаму асвятленню сітуацыі. "Прэс-цэнтр знаходзіцца непасрэдна ў тым месцы, дзе разгортваюцца падзеі. Гэта, вядома, вельмі зручна для работы журналістаў", - адзначыў карэспандэнт.

Раней першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч расказаў, што для 36 замежных медыя выдадзена каля 90 акрэдытацый для работы на граніцы. Яшчэ 40 чалавек маюць пастаянную акрэдытацыю. "Гэтыя лічбы пераканаўча сведчаць аб адкрытасці Беларусі для работы СМІ", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі