13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія адзіныя ў захаванні гістарычнай памяці і барацьбе з яе фальсіфікацыяй, заявіў старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін на сумесным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Асаблівае значэнне мы надаём узаемадзеянню па захаванні гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню моладзі, вітаем пачатак работы створанай у канцы студзеня пад эгідай адміністрацый прэзідэнтаў дзвюх краін сумеснай расійска-беларускай камісіі па гісторыі", - адзначыў Рыгор Карасін.

Паводле яго слоў, ключавой падзеяй 2025 года, безумоўна, стане святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Гэта важнейшы юбілей нашай агульнай гісторыі. Ён павінен наглядна пацвердзіць наша адзінства ў захаванні гістарычнай памяці і барацьбе з яе фальсіфікацыяй. Асаблівую ўвагу лічу важным удзяліць сумеснаму правядзенню ў нашых гарадах акцый "Беларусь памятае" і "Бессмяротны полк", што стала наглядным пацвярджэннем братэрскага адзінства нашых народаў", - дапоўніў Рыгор Карасін.-0-