19 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Узнагароджванне нагрудным знакам
дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга" "За
аднаўленне электразабеспячэння" адбылося ў Гомельскім аблвыканкаме,
перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Узнагароды ўручыў прадстаўнікам абласной вертыкалі ўлады, галіновых арганізацый і ведамстваў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч. Паводле яго слоў, важна адзначыць заслугі людзей, якія ўнеслі важкі ўклад ва ўстараненне наступстваў урагану, што прайшоў па краіне ў ліпені гэтага года. "Самы моцны ўдар стыхіі прыпаў на Гомельскую вобласць. З такімі маштабнымі наступствамі непагоды ў нашай краіне сутыкнуліся ўпершыню. Былі выведзены са строю значныя структуры энергетычнай сістэмы, нанесены сур'ёзны ўрон лясному фонду. У пацярпелых раёнах многія людзі часова засталіся без электрычнасці, без дома і прывычных умоў жыцця. І ў такіх абставінах неабходна было аператыўна прыняць меры па выкарыстанні ўсіх сродкаў і сіл для аднаўлення інфраструктуры", - падкрэсліў ён.

У той перыяд былі задзейнічаны падраздзяленні МНС, аварыйныя
брыгады арганізацый сістэмы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства лясной
гаспадаркі, ЖКГ, сілавога блока і інш.
Сітуацыя была на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. Каб забяспечыць міжведамаснае ўзаемадзеянне і каардынацыю дзеянняў на месцах Гомельскім аблвыканкамам быў створаны штаб, які ўзначаліў старшыня Іван Крупко. "Рашэнні па самых складаных пытаннях даводзілася прымаць аператыўна, як гэтага патрабавалі абставіны і час. І зладжаная работа ўсіх структур дазволіла забяспечыць у максімальна сціслыя тэрміны аднаўленне нармальных рэжымаў работы рэальнага сектара эканомікі, населеных пунктаў. Дайшлі да кожнага домаўладання, да кожнага чалавека, дапамаглі ўсім, хто ў гэтым меў патрэбу", - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер, падзякаваўшы ўсім за праяўлены прафесіяналізм, адданасць справе і самаадданую працу.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко запэўніў, што каманда паўднёва-ўсходняга рэгіёна гатова да выканання дзяржаўных задач. "І ў будучым гатовы з гонарам і годнасцю прыняць любыя выклікі", - акцэнтаваў ён. Да канца года таксама будуць уручаны яшчэ ўзнагароды, у тым ліку ўрадавыя, людзям, якія праявілі самаадданасць пры ліквідацыі наступстваў летняга ўрагану.
Сярод узнагароджаных - старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка. Гэты куток Палескага краю атрымаў самы значны ўдар. "Ад стыхіі, якая прайшла 14 ліпеня, вельмі пацярпелі прыватныя домаўладанні, лясныя насаджэнні і жывёлагадоўчыя аб'екты. Былі размеркаваны сілы па аднаўленні водазабеспячэння, электрычнасці, таму што ўвесь горад і раён былі абясточаны, і, вядома ж, запуску прамысловых прадпрыемстваў. Літаральна за першыя суткі атрымалі нашы людзі водазабеспячэнне, на трэція суткі цалкам падключылі электрычнасць", - нагадала кіраўнік раёна.
Значную падтрымку мазырчанам аказалі бліжэйшыя раёны і рэгіёны, адкуль накіравалі дызель-генератары, каб падключыць усе населеныя пункты. "Пры ліквідацыі наступстваў урагану ніхто не лічыўся з часам, работы вяліся ў кругласутачным рэжыме, і гэта дазволіла аператыўна ліквідаваць гэтыя наступствы. Самае важнае, што ў гэтай стыхіі ў нашым раёне ўсе засталіся жывыя. Таму што самае дарагое дня нас - нашы людзі", - акцэнтавала ўвагу Алена Паўлечка.

Аднымі з першых на трывожныя сігналы, якія паступалі ўвечары і
ўначы 14 ліпеня, адрэагавалі работнікі МНС. Ратавальнікі пачалі
ліквідацыю наступстваў у той момант, калі яшчэ не былі вядомы маштабы
здарэння. "Ужо да 21.00 таго дня былі задзейнічаны ўсе
дызель-генератары, якія ёсць у нашым распараджэнні. Да паўночы былі
ачышчаны чыгуначныя пуці і аўтамабільныя дарогі. Работа прадаўжалася па
розных напрамках. Гэта надзвычайная сітуацыя паказала поўную
кансалідацыю ўсіх структур і арганізацый, улады і простых людзей, якія
не заставаліся абыякавымі", - падкрэсліў начальнік Гомельскага абласнога
ўпраўлення МНС Сяргей Дзічкоўскі.-0-