Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2022, 12:42

Каранкевіч: у Беларусі моладзь даражыць і ганарыцца гісторыяй сваёй краіны

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі моладзь даражыць і ганарыцца гісторыяй сваёй краіны. Аб гэтым заявіў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на адкрыцці галіновага маладзёжнага форуму ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Мерапрыемства праводзіцца напярэдадні важнага дзяржаўнага свята - Дня народнага адзінства, у Год гістарычнай памяці. Як адзначыў Віктар Каранкевіч, тэма захавання гістарычнай памяці, гераічнага мінулага, патрыятызму, любові да Радзімы будзе часта гучаць на дыялогавых пляцоўках форуму. "Наша моладзь даражыць і ганарыцца гісторыяй сваёй краіны, памятае і ведае, якой цаной заваявана Вялікая Перамога. Сёння мы маем магчымасць вучыцца, працаваць і ствараць у свабоднай і незалежнай краіне", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, патрыятычнаму выхаванню моладзі ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага. "Але не кожны задумваецца, наколькі шматграннае значэнне гэтага слова - патрыятызм. Ён праяўляецца не толькі ў стане душы і жыццёвай пазіцыі чалавека, але і яго штодзённых справах - у вучобе, на рабочым месцы, у сям'і, у яго імкненні ўнесці свой уклад у тое, каб яго горад, краіна паспяхова развівалася і жыць у ёй было камфортна", - дадаў кіраўнік Мінэнерга.

Ён адзначыў, што моладзь арганізацый галіны пастаянна генерыруе новыя ідэі і падыходы па ўдасканаленні вытворчых працэсаў, паляпшэнні ўмоў працы. "Міністэрства энергетыкі гатова падтрымліваць лепшыя маладзёжныя ідэі і садзейнічаць іх пашырэнню, - падкрэсліў міністр. - Вы - наша будучыня. І я ўпэўнены, што вы дастойна будзеце захоўваць і шанаваць тыя традыцыі і асновы, якія закладзены ветэранамі галіны, і перадаваць іх з пакалення ў пакаленне".

У форуме прымаюць удзел амаль 150 чалавек - маладыя спецыялісты энерга- і газазабеспячальных арганізацый, студэнты БНТУ, вучні Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа. Мэта форуму - аб'яднаць таленавітых і мэтанакіраваных прадстаўнікоў маладзёжнага руху, пашырыць удзел моладзі ў вырашэнні важных для галіны задач, абмеркаваць і падтрымаць лепшыя маладзёжныя ініцыятывы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі