Сцяг Пятніца, 8 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2026, 10:52

Каранкевіч прадставіў новага міністра інфармацыі калектыву ведамства

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч прадставіў калектыву Міністэрства інфармацыі новага кіраўніка - Дзмітрыя Жука, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Каранкевіч адзначыў, што значны вопыт работы на кіруючых пасадах у вядучых СМІ дапаможа Дзмітрыю Жуку эфектыўна ўзначаліць міністэрства. "Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў прыярытэтныя задачы работы. Жадаю вам сіл і энергіі разам з калектывам дастойна іх вырашаць, а таксама своечасова інфармаваць грамадзян аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, дасягненнях галін эканомікі, аб тым, якая работа праводзіцца для павышэння ўзроўню якасці жыцця людзей, і, вядома, аператыўна рэагаваць на дэструктыўную інфармацыю", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.
Віктар Каранкевіч падзякаваў за работу на пасадзе міністра інфармацыі Марату Маркаву.

"Я выдатна разумею функцыі і задачы міністэрства, - адзначыў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. - Глабальныя задачы Прэзідэнт учора паставіў, а ў канцы нам усім сказаў: "Варыянтаў няма". Таму будзем выконваць даручэнні. Я ўпэўнены, што ў нас усё атрымаецца, каманда сфарміравана тут вельмі кваліфікаваная, працаздольная. Будзем працаваць".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Дзмітрыя Жука кіраўніком Міністэрства інфармацыі 9 красавіка. Да гэтага Дзмітрый Жук займаў пасаду дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома "Беларусь сегодня".-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі