Фота з архіва
30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясная гаспадарка Беларусі развіваецца дынамічна, ёсць дакладныя планы і перспектывы. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з міністрам лясной гаспадаркі Аляксандрам Куліком, які далажыў віцэ-прэм'еру аб стане галіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Намеснік прэм'ер-міністра ў цэлым станоўча ацаніў работу галіны, адзначыўшы, што лясная гаспадарка дынамічна развіваецца, ёсць дакладныя планы і перспектывы развіцця галіны. У ліку абмяркоўваемых тэм - распрацоўка бураломных лесасек, рэалізацыя прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі, развіццё спажывання пелет. Што датычыцца апошняга, то, як падкрэсліў Віктар Каранкевіч, павінна быць выпрацавана дакладная праграма дзеянняў у гэтым напрамку. Са свайго боку дзяржава мае намер падставіць плячо грамадзянам і зацвердзіць механізм частковай кампенсацыі затрат на набыццё пелет.
Віктар Каранкевіч станоўча ацаніў і эканамічныя вынікі работы галіны. Ён быў прыемна здзіўлены дынамікай рэалізацыі прадукцыі як у аб'ёмных, так і грашовых паказчыках. Акрамя таго, віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на неабходнасць дакладнага выканання абавязацельстваў па дзяржзаказе на сыравіну. Адстаючыя аб'ёмы паставак па фанернай сыравіне неабходна навярстаць, падкрэсліў ён. Нягледзячы на тое, што ўсе сілы і рэсурсы лясгасаў цяпер сканцэнтраваны на распрацоўцы бураломаў, буйныя прадпрыемствы, дзе працуюць тысячы людзей, павінны быць забяспечаны неабходнай сыравінай.
Віктар Каранкевіч таксама анансаваў намер больш дэталёва пазнаёміцца з работай галіны. У бліжэйшы час віцэ-прэм'ер збіраецца наведаць некаторыя рэспубліканскія арганізацыі і лясгасы галіны.-0-