Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 16:17

Каранік: зарплата медыкаў да 2025 года павялічыцца ўдвая

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплата медыцынскіх работнікаў да 2025 года павялічыцца ўдвая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

"На сёння ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы ў 2020 годзе павысіць зарплату медыцынскіх работнікаў на 20 працэнтаў, да 2025 года на 100 працэнтаў. Гэта значыць, падвоіць у параўнанні з цяперашнім узроўнем", - сказаў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, у гэтым напрамку прапрацоўваецца пытанне як дадатковага фінансавання, так і аптымізацыі ўнутры сеткі. "Плюс наступнае даручэнне - аснасціць усіх нашых урачоў самым сучасным абсталяваннем. Адпаведна, патрабаванні да медыцыны будуць вышэйшыя: яна павінна стаць больш сучаснай, больш даступнай і больш высокатэхналагічнай", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі