Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2025, 17:16

Каранік: усе неабходныя ўмовы для правядзення ЦЭ і ЦТ створаны

Уладзімір Каранік
Уладзімір Каранік
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе неабходныя ўмовы для правядзення ЦЭ і ЦТ створаны. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік у час пасяджэння дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах  адукацыі ў 2025 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Штогод кіраўнік дзяржавы ўскладае на дзяржкамісію важную задачу па кантролі за выкананнем заканадаўства пры падрыхтоўцы да правядзення ўступнай кампаніі, накіраваную на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян. "Адзначу, што на гэты момант усе рабочыя органы дзяржкамісіі ўжо створаны, камісіі сфарміраваны і за членамі камісіі, за выключэннем старшыні абласной камісіі, ужо замацаваны канкрэтныя ўстановы адукацыі. Ваша першачарговая задача - арганізаваць аператыўны і бягучы кантроль за ходам уступнай кампаніі на ўсіх яе этапах пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Гэта работа пачынаецца ўжо на наступным тыдні", - сказаў Уладзімір Каранік. Ён нагадаў, што прыём і залічэнне абітурыентаў у рамках мэтавай падрыхтоўкі пачынаецца з 27 чэрвеня, залічэнне абітурыентаў у асноўны набор устаноў вышэйшай адукацыі - з 12 ліпеня, ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі - з 18 ліпеня.

Віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу членаў камісіі на некаторых аспектах. Па-першае, гэта дзейсны кантроль за правядзеннем і цэнтралізаванага экзамену, і цэнтралізаванага тэсціравання. Ён падкрэсліў, што гэта датычыцца дастаўкі, захоўвання, забеспячэння сакрэтнасці тэставых матэрыялаў, а таксама рэжымаў пропуску і ідэнтыфікацыі асобы ўдзельнікаў. "Асноўная задача камісіі - забяспечыць роўныя ўмовы ўсім нашым маладым людзям для дэманстрацыі свайго ўзроўню падрыхтоўкі і ведаў", - падкрэсліў ён.

Як і ў мінулым годзе, цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне будуць праходзіць у адзіныя тэрміны для ўсіх выпускнікоў. Цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў 144 пунктах, а цэнтралізаванае тэсціраванне - у асноўныя дні ў 40 пунктах і ў дадатковыя дні ў 6 пунктах. "Задача - забяспечыць максімальна камфортныя і бяспечныя ўмовы ва ўсіх названых пунктаў. Як мяне праінфармавалі ўжо, усе неабходныя ўмовы для правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання створаны. Гэта неаднаразова правяралася камісіямі. Тыя заўвагі, якія былі выяўлены па выніках рэпетыцыйнага тэсціравання, своечасова ліквідаваны", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

Тым не менш Уладзімір Каранік лічыць неабходным правесці дадатковы комплекс мерапрыемстваў па інфармаванні грамадскасці праз сродкі масавай інфармацыі па пытаннях арганізацыі цэнтралізаваных зон і цэнтралізаванага тэсціравання, асабліва аб пераліку забароненых дзеянняў. Гэта работа замацавана за Мінадукацыі сумесна з Мінінфармам.

Падыходы да правядзення ўступных іспытаў не змяніліся, новаўвядзеннем стала толькі тое, што цяпер электроннымі сродкамі забаронена карыстацца не толькі ў месцы правядзення, але і фактычна ва ўсіх памяшканнях, дзе праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне. "Мы павінны забяспечыць праверку ведаў, а не тэхнічнай аснашчанасці нашых абітурыентаў. Важна, каб не было ніякіх эксцэсаў, звязаных з тым, што нехта забыў зняць разумны гадзіннік, нехта забыў вылажыць дадатковы тэлефон. Трэба наладзіць інфармацыйную работу, каб усе былі дапушчаны да экзаменацыйных мерапрыемстваў і каб мы нікога ў працэсе ЦЭ і ЦТ не выдалялі з аўдыторыі за парушэнне дзеючых правіл", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі