Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2020, 10:08

Каранік развеяў асноўныя міфы пра захворванне на каранавірус

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за навізны хваробы на каранавірус у інфармацыйным полі з'явілася некалькі міфаў, якія ўзніклі ў тым ліку з-за некампетэнтнасці журналістаў і жадаючых прапіярыцца ў сацсетках. Аб самых распаўсюджаных памылках расказаў у эфіры тэлеканала АНТ міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, паведамляе БЕЛТА.

Першы міф - супраць каранавіруса не фарміруецца імунітэт, і гэтай хваробай можна хварэць шмат разоў. "На самай справе фарміруецца. Прайшла інфармацыя, што былі пацыенты, якія паўторна заразіліся гэтай інфекцыяй. Калі мы размаўлялі з экспертамі СААЗ, яны адзначалі, што першыя тэсты на выяўленне РНК віруса паказвалі значны працэнт памылкова станоўчых рэзультатаў. На самай справе гэта быў не каранавірус, пацыент паспяхова выздараўліваў, вяртаўся да паўсядзённага жыцця і пасля гэтага пачынаў хварэць сапраўды на каранавірус, пасля чаго гэта трактавалася як паўторнае заражэнне", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Другі міф - каранавірусная інфекцыя выклікае ўстойлівае пашкоджанне імунітэту і па ўздзеянні падобна да СНІДу, а перахварэўшы чалавек застаецца глыбокім інвалідам. "Калі падбіралі розныя варыянты супрацьвіруснага лячэння, нашы кітайскія калегі спрабавалі выкарыстоўваць антырэтравірусную тэрапію (прэпараты для лячэння ВІЧ і СНІДу). Вось гэта выкарыстанне прэпаратаў ад ВІЧ і СНІДу было ўспрынята як міф аб тым, што гэта падобнае захворванне, якое мае тое ж уздзеянне на арганізм. Тое, што яны гэтак жа могуць рэагаваць на лячэнне, абсалютна не значыць, што яны гэтак жа ўздзейнічаюць на арганізм", - пракаменціраваў міністр.

Ён лічыць, што шмат у чым такія міфы ўзнікаюць з-за некампетэнтнасці пэўных журналістаў, якія выдаюць за праўду неправераную інфармацыю. Уплывае на гэта і жаданне некаторых прапіярыцца ў сацыяльных сетках за кошт фэйкавай інфармацыі.

Міністр падкрэсліў, што беларусы могуць быць упэўнены, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для выяўлення захворвання на каранавірус і барацьбы з ім. Медыкі маюць дастатковую колькасць сродкаў для выяўлення інфекцыі. РНК віруса было максімальна аператыўна перададзена ў Беларусь, і гэта дало магчымасць стварыць тэст-сістэму. Да таго ж у распараджэнні беларускіх спецыялістаў тэст-сістэма айчыннай вытворчасці, зацверджаная СААЗ.

"Мы заўсёды выкарыстоўваем перакрыжаваны кантроль: станоўчы рэзультат адной тэст-сістэмы адпаведна пераправяраецца іншай. У нас ёсць яшчэ валідзіраваная СААЗ тэст-сістэма для таго, каб быў незалежны кантроль у выпадках, калі гэтыя дзве сістэмы даюць розныя рэзультаты або мы сумняваемся ў выніку. Абавязкова ажыццяўляецца трайная праверка кожнага станоўчага выпадку", - звярнуў увагу Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо быў выдадзены першы пратакол вядзення пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі