5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік па выніках нарады ў Прэзідэнта расказаў журналістам, якія пераўтварэнні чакаюць НАН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня правёў нараду з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН, на якой таксама прысутнічалі кіраўнікі ДКНТ, урада, Адміністрацыі Прэзідэнта і Міністэрства адукацыі. Размова ішла, у прыватнасці, аб выяўленых недахопах у рабоце і далейшых кроках па выпраўленні сітуацыі, па развіцці айчыннай навукі.
Журналісты пацікавіліся, якія па выніках мерапрыемства прыняты рашэнні і, апелюючы да вялікага вопыту работы Уладзіміра Караніка ў якасці таракальнага хірурга, вобразна спыталі, што дапаможа "вылечыць" Акадэмію навук - тэрапія або хірургічнае ўмяшанне. "Я як хірург выдатна разумею, што самая добрая аперацыя - тая, якой удалося пазбегнуць. І я вельмі спадзяюся, што ў пытаннях функцыянавання Акадэміі навук скальпель даставаць не давядзецца", - адказаў старшыня Прэзідыума НАН.
Паводле яго слоў, паміж усімі ўдзельнікамі мерапрыемства ёсць разуменне, што трэба шукаць шляхі эвалюцыйнага развіцця беларускай навукі і пазбягаць рэзкіх пераўтварэнняў. "У нас пакуль ёсць розныя падыходы, розныя пункты гледжання. Мы знаходзім кампрамісы, якія, я ўпэўнены, пойдуць на карысць развіцця нашай навукі і рэальнага сектара эканомікі, які атрымае больш якаснае, сучаснае і эфектыўнае навукова-метадычнае суправаджэнне", - сказаў Уладзімір Каранік.
Адна з найбольш актуальных тэм - узмацненне практычнага складніка ў дзейнасці НАН. Прэзідэнт патрабуе арыентавацца перш за ўсё на дасягненне канкрэтных вынікаў у навуковых распрацоўках. Каб не было так, як часам адбываецца цяпер: Акадэмія навук сама выступае заказчыкам, выканаўцам і кантралёрам асобных навуковых распрацовак. Уладзімір Каранік упэўнены, што трэба правільна выбудаваць трывалую звязку паміж прыкладной навукай і заказчыкамі распрацовак. Але гэта зусім не павінна азначаць адмову ад фундаментальных даследаванняў.

"У навуцы не працуе так, што кожная фундаментальная тэма абавязкова заканчваецца прыкладным вынікам. Часам прыкладная тэма ўбірае ў сябе фундаментальныя дасягненні па розных напрамках. Часам адно фундаментальнае дасягненне дае розныя напрамкі для прыкладных тэм", - растлумачыў ён.
"Павінен быць сімбіёз, - прадоўжыў старшыня Прэзідыума НАН. - Для прыкладу: электрычная лямпачка не з'яўляецца вынікам эвалюцыі газавай лямпы. Мы павінны разумець, што вытворцы асвятляльнага абсталявання таго часу тэарэтычна не маглі заказаць даследаванні ў галіне электрычнасці. Лямпа напальвання - гэта вынік дасягненняў фундаментальнай навукі ў розных напрамках, з'яўлення новых матэрыялаў і новых ведаў. Навука не павінна быць адарвана ад практыкі. Але пры гэтым практыка павінна ўмець правільна ставіць пытанні для навукі. Мы павінны працаваць разам".
У сувязі з гэтым Уладзімір Каранік лічыць важным узмацніць адказнасць заказчыкаў. "Вы заказалі распрацоўку, вучоныя распрацавалі і перадалі. Калі гэта не тое, што трэба было, - не прымайце. Калі тое, што трэба, - забяспечце ўкараненне і шырокае тыражаванне. Гэта пытанне паглыблення інтэграцыі навукі і практыкі і аднаўлення тэхналагічных ланцужкоў: ідэя - фундаментальная распрацоўка - прыкладная распрацоўка - укараненне", - адзначыў ён.

Уладзімір Каранік удакладніў, што кіраўніком дзяржавы даручана на працягу года ўсе гэтыя пытанні ўрэгуляваць з тым, каб на сустрэчу з навуковай грамадскасцю, якую Прэзідэнт плануе правесці щ бягучым годзе, выйсці з гатовымі рашэннямі. "Не з размовамі, а з гатовымі рашэннямі, якія большасць навуковай супольнасці падтрымае і якія будуць садзейнічаць далейшаму развіццю нашай навукі, - сказаў ён. - Калі мы вызначымся, як эвалюцыянаваць у пабудове навуковай сферы нашай краіны, тады ўжо на з'ездзе вучоных (арыенціровачна ў 2027 годзе) падвядзём вынікі гэтай работы і вызначым стратэгію развіцця навуковай галіны нашай краіны".-0-