ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 13:53

Каранік: пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку мая

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пік эпідэміі COVID-19 у Беларусі прагназуецца ў канцы красавіка - пачатку мая. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць методыка прагназавання і дзеянняў пры розных варыянтах развіцця падзей. Мы думаем, што на пік мы выйдзем у канцы красавіка - пачатку мая", - сказаў Уладзімір Каранік.

Міністр падкрэсліў, што гэта новы вірус і складана сказаць, колькі чалавек да яго ўспрымальныя. Галоўная задача на сённяшні дзень - не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя, каб усе, каму трэба, маглі атрымаць медыцынскую дапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі