Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2025, 16:32

Каранік: новая марка стане дэманстрацыяй увагі, што ўдзяляецца ў Беларусі еўразійскай інтэграцыі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая марка стане дэманстрацыяй увагі, што ўдзяляецца ў Беларусі еўразійскай інтэграцыі, заявіў журналістам на цырымоніі гашэння паштовага праекта "Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе" намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску прайшла цырымонія гашэння паштовага праекта "Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе". "Гэта яшчэ адна наглядная дэманстрацыя таго, якая ўвага ўдзяляецца ў Беларусі развіццю еўразійскай інтэграцыі. Наша краіна выходзіць з рознымі ініцыятывамі: зняцце бар'ераў, удасканаленне лагістыкі, аднолькавы доступ да сістэмы дзяржзакупак, забеспячэнне бесперашкоднага руху тавараў і паслуг. Інакш кажучы, пытанняў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі вельмі шмат. Але самае галоўнае, што яны знаходзяць разуменне ў нашых калег па ЕАЭС. Па некаторых напрамках ініцыятывы, шчыра скажам, рэвалюцыйныя, і яны дазволяць лепш забяспечыць інтэграцыю нашых краін, забяспечаць магчымасць для адзіных адказаў на глабальныя выклікі і будуць садзенічаць далейшаму паскоранаму развіццю дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕАЭС", - упэўнены Уладзімір Каранік.

Новая марка - гэта ўжо шосты такі праект, прысвечаны Еўразійскаму эканамічнаму саюзу. "Паштовая марка - гэта, здаецца, і не вялікі, але твор мастацтва. Я ўпэўнены, што і праз шмат гадоў яна будзе нагадваць аб удзеле Беларусі ў еўразійскай інтэграцыі. Год старшынства супаў яшчэ і з годам 80-годдзя Вялікай Перамогі, і гэта таксама наглядна дэманструе, што разам наш народ здолеў перамагчы ў той страшнай вайне, аднавіць краіну, падняць яе з руін. Мы і цяпер разам будзем больш эфектыўна адказваць на глабальныя выклікі нашага сучаснага свету. Мы розныя, але я ўпэўнены, што краіны, якія ўваходзяць у ЕАЭС, змогуць дапаўняць адна адну, забяспечваць эфектыўнае развіццё не толькі эканомік сваіх краін, але і будуць садзейнічаць міжасобасным сувязям, узаемадзеянню на ўзроўні моладзі. І вельмі знакава, што ў мерапрыемствах, праводзімых пад эгідай ЕАЭС, усё актыўней прымае ўдзел наша маладое пакаленне - у культурных, спартыўных праектах. Гэта залог таго, што яны і далей прадоўжаць сваё эфектыўнае ўзаемадзеянне ўжо ў сферы эканомікі, бізнесу", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.
Намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка адзначыла, што менавіта эканамічнае ведамства выступіла з ідэяй арганізаваць конкурс па стварэнні дызайну для паштовай маркі. "Было цікава паглядзець, наколькі наша моладзь уключана ў працэсы Еўразійскага саюза і ў важны для нас перыяд - старшынства Беларусі", - дадала яна.

"Дзякуй усім, хто ўнёс свой уклад у стварэнне сапраўды ўнікальнай, прыгожай і гаворачай маркі для ўсіх краін - удзельніц ЕАЭС. Яна атрымалася вельмі інфармацыйнай - кожная краіна, спадзяюся, убачыць сябе ў ёй. Колеры, у якіх яна выканана, сведчаць пра яркае ўспрыманне саюза, а архітэктурныя выявы падкрэсліваюць, што менавіта Беларусь у 2025 годзе старшынствуе. Я думаю, што гэта эмблема будзе добра ўспрынята, а таксама будзе выкарыстоўвацца на ўсіх мерапрыемствах ЕАЭС у бягучым годзе", - рэзюмавала Алеся Абраменка.

ЕАЭС налічвае больш за 180 млн грамадзян, а гэта магчымыя спажыўцы нашых тавараў. "Беларуская эканоміка даволі адкрытая, таму для нас гэта важна. Тэмпы эканамічнага росту па выніках 2024 года больш як 4 працэнты, а гэта вышэй за сусветныя. Мы ўжо 10 гадоў жывём у ЕАЭС і ўзаемны гандаль паміж краінамі павялічыўся ў два разы. Створаны адзіныя мытныя тэрыторыя і рэгуляванне. Тавары становяцца больш якаснымі - гэтаму садзейнічае стварэнне адзінай сістэмы тэхнічнага рэгулявання", - расказала Алеся Абраменка.

Сярод ініцыятыў Беларусі ў год старшынства намеснік міністра адзначыла стварэнне адзінай сістэмы імпартазамяшчэння тавараў і гарантыі правоў інвестараў. "З зусім новага - зацверджаны адзіныя стандарты якасці турыстычных паслуг", - сказала яна.

На паштовай марцы адлюстравана эмблема, распрацаваная вядучым дызайнерам выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" Марынай Крэзо.-0-
Фота Хрысціны Аксёнавай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі