ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2020, 13:40

Каранік: наконт каранціну ў школах адзінай думкі няма

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наконт каранціну ў школах адзінага меркавання няма. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З аднаго боку, дзеці не ўваходзяць у групу рызыкі, з другога - ідуць дыскусіі, наколькі яны могуць быць пераносчыкамі COVID-19.

Міністр канстатаваў, што бацькам часта проста няма куды дзявяць дзяцей. Многія адвезлі іх да пажылых сваякоў, што медыкі рабіць катэгарычна не рэкамендуюць. Нехта бярэ адпачынак за свой кошт, спрабуе аформіць бальнічны. "Паводле апытанняў, 40 працэнтаў бацькоў просяць не прадаўжаць канікулы", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён дадаў, што група экспертаў Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі аналізуе эпідабстаноўку, захваральнасць дзяцей і дарослых, вывучае грамадскую думку, каб выдаць рэкамендацыі аб далейшых дзеяннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі